Top.Mail.Ru

У Шклоўскім раёне пры пажары ў жылым доме загінулі муж і жонка, якія паспелі выратаваць свайго ўнука

Пры пажары ў жылым доме ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Сёння ноччу паступіла паведамленне аб узгаранні дома ў аграгарадку Стараселле. Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі целы мужа і жонкі — мужчыны 58 гадоў і жанчыны 47 гадоў.

Адна з відавочцаў паведаміла следчаму, што яна заўважыла дым у суседнім доме. Яго гаспадыня разбівала шкло ў акне. Падбегшы, жанчына ўбачыла, што ўсярэдзіне знаходзіцца дзіця. Суседка перадала ёй свайго 2-гадовага ўнука, пасля чаго з-за агню яе больш не бачылі. 

На гэты момант хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі. Яму аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, у тым ліку няспраўнасць праводкі і неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Шклоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта падчас праверкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю