У Саюзнай дзяржаве створаць інтэграваную інфармацыйную сістэму па бюджэце, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы 14 ліпеня прыняў пастанову аб лічбавізацыі бюджэтнага працэсу. Ключавую ролю ў праекце даверылі беларускаму боку. Прадугледжваецца стварэнне інтэграванай інфармацыйнай сістэмы «Бюджэт Саюзнай дзяржавы». Тэрміны рэалізацыі — 2026—2028 гады.
Работы даручаны Інфармацыйна-вылічальнаму цэнтру Міністэрства фінансаў Беларусі. Пры неабходнасці да рэалізацыі могуць прыцягвацца расійскія кампаніі з вопытам аўтаматызацыі бюджэтных працэсаў.
У адзіны лічбавы контур аб’яднаюць расійскую сістэму «Электронны бюджэт» і аўтаматызаваную сістэму казначэйства Мінфіна Беларусі. Гэта забяспечыць лічбавае выкананне бюджэту, кантроль на ўсіх стадыях і празрыстую справаздачнасць.
Пастанова ўступіла ў сілу з даты падпісання.