Top.Mail.Ru

У Саюзнай дзяржаве могуць спрасціць атрыманне дазволу на пражыванне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня падпісаў указ № 228, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Праектам пратакола прадугледжваецца магчымасць атрымання грамадзянамі аднаго боку дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне на тэрыторыі другога боку на падставе прыналежнасці гэтых асоб да грамадзянства аднаго з бакоў. Скарачаюцца тэрміны разгляду дакументаў для атрымання грамадзянамі дазволу на пастаяннае пражыванне з трох да двух месяцаў.

Пашыраецца пералік дакументаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, па якіх магчымы ўезд, выезд, транзітны праезд, перамяшчэнне і знаходжанне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (біяметрычны пашпарт, біяметрычны дыпламатычны пашпарт, біяметрычны службовы пашпарт, ідэнтыфікацыйная карта).

На правядзенне перагавораў па праекце пратакола і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю