Top.Mail.Ru

У Савецкім раёне сталіцы праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў

З 24 па 31 ліпеня Савецкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з адміністрацыяй Савецкага раёна г. Мінска праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Рашэнне прынята ў сувязі з ускладненнем аператыўнай абстаноўкі з гібеллю людзей ад пажараў на тэрыторыі раёна.


Мэта мерапрыемстваў — зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях.

Ратавальнікі нагадваюць асноўныя правілы бяспекі ў быце:

Электрабяспека

  1. не перагружайце электрасетку;
  2. не карыстайцеся няспраўнымі электрапрыборамі і пашкоджанымі разеткамі;
  3. не пакідайце ўключаныя прыборы без нагляду.

Курэнне

  1. не курыце ў ложку і ў месцах для сну;
  2. не кідайце непатушаныя недакуркі ў вёдры для смецця;
  3. абсталёўвайце месцы для курэння попельніцамі.

Дзеці

  1. не пакідайце дзяцей без нагляду;
  2. захоўвайце запалкі і запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;
  3. рэгулярна нагадвайце дзецям аб правілах бяспекі.

Пажарны апавяшчальнік

  1. устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік у кожным жылым пакоі;
  2. рэгулярна правярайце яго спраўнасць.

У выпадку пажару тэлефануйце 101 ці 112!

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю