Зона адпачынку «Гармонія і горад» адкрыецца ў Савецкім раёне да дня нараджэння Мінска, паведамляе «Минск-Новости».
Новая зона адпачынку размясцілася на скрыжаванні вул. Цнянскай і зав. Я. Коласа.
— Жыхары бліжэйшых дамоў даўно прасілі ўладкаваць ціхі куток для прагулак, таму ў асяроддзі высотак і малапавярховых забудоў з’явіцца зона адпачынку, дзе можна спаўна атрымаць асалоду ад прыроды і правесці час з карысцю для здароўя, — адзначыў дырэктар «Зелянбуда Савецкага раёна г. Мінска» Аляксандр Прамінскі.
Для зручнасці мінчан у зоне адпачынку абсталяваны пешаходныя дарожкі. Устаноўлены арыгінальныя лаўкі — падарунак гораду ад прадпрыемстваў раёна. Прычым многія з іх сталі не проста месцам, дзе можна прысесці, а сапраўднымі арт-аб’ектамі, якія адлюстроўваюць знакавыя месцы сталіцы — Нацыянальную бібліятэку, манумент Перамогі, архітэктурны ансамбль «Вароты Мінска». Мясцовыя ўлады паклапаціліся і пра тое, каб мінчане маглі правесці час на свежым паветры з карысцю.
— У зоне адпачынку устаноўлены трэнажоры, тэнісныя сталы, ёсць невялікі стадыён для любіцеляў футбола, — удакладніў Аляксандр Прамінскі. — Бацькі з дзецьмі могуць пакарміць птушак у «Птушынай сталовай» або пагуляць на дзіцячай пляцоўцы. Асаблівы шарм лакацыі надаюць вытанчаныя кветачніцы, у якіх высаджаны бягоніі і петуніі, а таксама паркавыя арэлі.