Top.Mail.Ru

У Савеце Бяспекі РФ падкрэслілі ролю Беларусі ў сусветнай харчовай бяспецы

Намеснік сакратара Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі Аляксей Шаўцоў звярнуў увагу на ролю Беларусі ў сусветнай харчовай бяспецы, перадае БелТА. 



У гутарцы з журналістамі на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Контуры новай архітэктуры калектыўнай бяспекі: актуальныя пытанні інфармацыйна-аналітычнага партнёрства АДКБ» Аляксей Шаўцоў канстатаваў, што блізкаўсходні крызіс і сусветны энергакрысіс, які адбыўся за гэтым, паўплывалі на вытворчасць угнаенняў, што ў сваю чаргу адбіваецца на сусветнай харчовай бяспецы. 

«І ў дадзеным выпадку, дапусцім, такія краіны, як Рэспубліка Беларусь, якая з’яўляецца адным з сусветных вытворцаў калійных угнаенняў з аб’ёмам, па-мойму, рынку каля 20%, можа выкарыстоўваць сваю перавагу ад узаемадзеяння з Расіяй, выкарыстання нашай транспартна-лагістычнай інфраструктуры для экспарту сваёй прадукцыі. Не толькі калійных угнаенняў, але і прадукцыі машынабудавання. Я ведаю, што ў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі гэтае пытанне стаіць на кантролі і заўсёды абмяркоўваецца работа па дыверсіфікацыі і развіцці экспарту. У гэтым бяруць удзел не толькі эканамаператары, але і чыноўнікі, дыпламаты — абсалютна ўсё», — сказаў намеснік сакратара Савета Бяспекі Расіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю