Top.Mail.Ru

У сакавіку колькасць занятых у эканоміцы Беларусі ўзрасла на 5,2 тыс.

У эканоміцы Беларусі ў сакавіку бягучага года былі занятыя 4146,2 тыс. чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У лютым гэты паказчык складаў 4141 тыс. чалавек. Колькасць занятых за мінулы месяц узрасла на 5,2 тыс.чалавек. Рост колькасці работнікаў назіраецца ўжо на працягу некалькіх месяцаў.

У Белстаце адзначылі, што падтрыманне ўзроўню занятасці з’яўляецца важнай задачай для забеспячэння сацыяльнага дабрабыту грамадзян і ўстойлівага эканамічнага росту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю