«Адчуваю гонар за краiну, у якой жыву».
Галоўная афiцыйная пляцоўка краiны — Палац Незалежнасцi — зноў прыняла гасцей 2 мая. Гэтым разам магчымасць пабываць на экскурсii выдалася спецыялiстам нацыянальнага прафцэнтра i актывiстам галiновых прафсаюзаў. Гэта падзея стала сiмвалiчнай у сувязi з мiнулым святам Першамая.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi — самая масавая грамадская арганiзацыя краiны. Яна аб’ядноўвае 15 галiновых прафсаюзаў (сельскай гаспадаркi, прамысловасцi, аховы здароўя, адукацыi, лясной i хiмiчнай галiн, жыллёва-камунальнай гаспадаркi, сувязi i г. д.), усяго ў яе склад уваходзяць каля чатырох мiльёнаў чалавек па ўсёй краiне.
Спачатку гасцям расказалi, як стваралася рэзiдэнцыя Прэзiдэнта. Паколькi аб’ектаў такога маштабу да 2013 года ў краiне не было, Прэзiдэнтам на той час была пастаўлена даволi складаная задача: каб Палац Незалежнасцi быў пабудаваны беларускiмi майстрамi, пераважна з беларускiх матэрыялаў. Сваiм вопытам па ўзвядзеннi такiх пляцовак з нашымi спецыялiстамi дзялiлiся ў тым лiку i калегi з постсавецкай прасторы.

Трохузроўневы будынак у стылi постмадэрнiзму размясцiўся ў так званым дзяржаўным квартале: побач з палацам — плошча Дзяржаўнага сцяга, Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, знакамiтая стэла «Мiнск — горадгерой», выставачны комплекс «БелЭкспа», будынак Вярхоўнага Суда Беларусi, зусiм недалёка вядзецца будоўля Нацыянальнага гiстарычнага музея.
Госцi мелi магчымасць убачыць самыя пазнавальныя залы палаца, якiя нярэдка фiгуруюць у рэпартажах аб дзейнасцi кiраўнiка дзяржавы.
Старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Юрый Сянько падкрэслiў, што для калектыву ФПБ наведванне рэзiдэнцыi Прэзiдэнта стала сапраўдным падарункам: «Кiраўнiк дзяржавы ўдзяляе вялiкую ўвагу прафсаюзам, за што мы вельмi ўдзячныя. Перакананы, што сённяшняя экскурсiя дазволiць спецыялiстам прафсаюзаў яшчэ больш усведамляць глыбiню i важнасць рашэнняў, якiя прымаюцца тут нашым Прэзiдэнтам».
Сваiмi ўражаннямi ад убачанага падзялiлася саветнiк тэхнiчнай iнспекцыi працы Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Наталля Радзюк: «Мне вельмi спадабалася атмасфера. Тут цёпла, сонечна i ўтульна, нягледзячы на маштабы. Яшчэ адно прыемнае адкрыццё — у Палацы Незалежнасцi ўбачыла карцiны свайго земляка Яўгена Зайцава. Мы абое родам з Магiлёва. Вельмi рада прадстаўленай магчымасцi пабываць тут».

Пагутарыць таксама ўдалося з галоўным спецыялiстам Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Алесяй Грачаннiкавай, якая на экскурсii пабывала ўпершыню: «Не хапае слоў, наколькi ўразiў маштаб Палаца Незалежнасцi. Гэта насамрэч грандыёзнае збудаванне. Знаходзячыся цяпер тут, я адчуваю гонар за краiну, у якой жыву», — падзялiлася думкамi жанчына.
Яна ВАЛАСАЧ
Фота аўтара і БелТА