Top.Mail.Ru
211

На рэках Беларусі змяняецца ўзровень вады: дзесьці прыбывае, а недзе ўбывае

На якіх рэках Беларусі адбыўся рост узроўняў вады, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Па стане на 10 лютага на рэках краіны назіраецца ледастаў таўшчынёй 8—39 см, месцамі ў ледзяным покрыве адзначаюцца палонкі. На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй 30—49 см», — расказалі ў Белгідрамеце.


На большасці рэк адбываецца спад (1—31 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход, толькі на Віліі, Заходняй Дзвіне каля аграгарадка Ула, Нёмане каля Стоўбцаў, некаторых іх прытоках, а таксама на асобных прытоках Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці адбываецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1—18 см. На прытоку Прыпяці рацэ Пціч каля вёскі Першая Слабодка вада знаходзіцца на пойме ў замерзлым стане.

Паводле прагнозаў гідролагаў, да канца гэтага тыдня на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, Умовы надвор’я будуць спрыяць з’яўленню вады на лёдзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю