Top.Mail.Ru
248

У рэках Беларусі павысілася тэмпература вады

У рэках Беларусі павысілася тэмпература вады. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Тэмпература вады ў рэках крыху павысілася і знаходзіцца ў межах 13-22 градусы, у іншых вадаёмах — 14-20 градусаў вышэй за нуль.

Рост узроўняў вады захоўваецца на большасці рэк басейнаў Нёмана, Бярэзіны, Прыпяці, у ніжнім цячэнні Дняпра, асобных участках рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі, Сожа і Заходняга Буга.

На Віліі каля аграгарадка Сцешыцы, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля вёскі Церабуты, узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.

На Нёмане каля Гродна і Дняпры каля Магілёва назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту.

У бліжэйшыя суткі гідралагічная абстаноўка на рэках краіны істотна не зменіцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю