Top.Mail.Ru

У Рэчыцкім раёне ў полі гарэў грузавік са збожжам

У Рэчыцкім раёне ў полі гарэў грузавік са збожжам. Пра гэта паведамляе БелТА.



Інцыдэнт адбыўся днём 3 жніўня паблізу в. Перавалока. У полі адбыўся пажар грузавога аўтамабіля, загружанага 6 т пшаніцы. Работнікі МНС, якія ажыццяўлялі дзяжурства па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі, убачылі ў полі загаранне і самастойна прайшлі да месца пажару. У ведамстве ўдакладнілі, што адбывалася адкрытае гарэнне кабіны грузавіка. 

Агняборцы аператыўна ліквідавалі пажар. У выніку пашкоджана кабіна аўтамабіля, збожжа не пацярпела. Людзі ў інцыдэнце не былі траўмаваныя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю