Пры сутыкненні мікрааўтобуса і лесавоза ў Архангельскай вобласці (РФ) загінулі 13 чалавек. Пра гэта паведамляе БелТА.
Сярод загінуўшых двое дзяцей. Восем чалавек, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі. Сем пацярпелых, сярод іх дзіця, дастаўлены ў бальніцы Архангельска. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя вобласці, з васьмі пацярпелых пяцёра знаходзяцца ў цяжкім стане, трое — у вельмі цяжкім.
Па папярэдніх даных, аварыя адбылася 11 верасня ў 19.22 на 1180-м кіламетры федэральнай трасы М8 Масква — Архангельск «Халмагоры», на мяжы Халмагорскай і Прыморскай акруг Архангельскай вобласці. Сутыкнуліся мікрааўтобус, лесавоз і легкавая машына. Папярэдне вадзіцель мікрааўтобуса пайшоў на абгон і дапусціў сутыкненне з лесавозам.
Ва ўстараненні наступстваў аварыі задзейнічаны 39 чалавек і 15 адзінак тэхнікі. Прыцягнуты дзевяць брыгад хуткай дапамогі, у тым ліку рэанімацыйныя. Рух па трасе не перакрыты. Інфармацыя аб колькасці пацярпелых і іх стане ўдакладняецца. На месцы працуюць следчыя і крыміналісты СК РФ, пракуратура вобласці арганізавала праверку.