«Гэтыя традыцыі мы сёння шануем і ўлічваем у нашай рабоце. Почырк склаўся, і мы працягваем яго развіваць далей, напаўняць новым зместам, з улікам абстаноўкі, з улікам тых задач, якія перад намі ставіць кіраўнік дзяржавы і наш час», — сказаў Ігар Сергяенка.
Падчас мерапрыемства спікер Палаты прадстаўнікоў расказаў калегам пра тое, якім быў 2025 год для дэпутацкага корпуса. Абмеркавалі таксама міжнароднае становішча. Ад дэпутатаў мінулых скліканняў прагучалі заканадаўчыя ініцыятывы. У сувязі з гэтым Ігар Сергяенка заклікаў дэпутатаў восьмага склікання падумаць над тым, як можна выкарыстоўваць вопыт старэйшых калег у сваёй дзейнасці.
Дарэчы, правядзенне падобных сустрэч падчас навагодніх святаў ужо стала добрай традыцыяй для Палаты прадстаўнікоў. У мінулы раз за круглым сталом дэпутаты розных скліканняў сабраліся год таму — 3 студзеня 2025 года. Такія мерапрыемствы — магчымасць яшчэ раз выказаць людзям, якія стаялі ля вытокаў беларускага парламентарызму, удзячнасць за тое, што яны зрабілі для краіны.
«Мы ўдзячныя за тое, што вы ўвялі і захоўваеце гэтую традыцыю. У дэпутацкай рабоце вельмі важна абменьвацца вопытам. І каб рухацца наперад, трэба паглядзець і назад. Многае было зроблена дэпутатамі папярэдніх скліканняў па абнаўленні палітычнай сістэмы нашай дзяржавы. Аб гэтым сёння гаварыў і Прэзідэнт, прыводзячы да прысягі суддзяў. І сёння я бачу, што работа Палаты прадстаўнікоў сфакусіравана менавіта на тых праблемах, якія хвалююць нашых людзей, наша грамадства», - адзначыў на сустрэчы Старшыня Палаты прадстаўнікоў у 2008-2024 гадах Уладзімір Андрэйчанка.
Яна Валасач