Top.Mail.Ru

У прыярытэце — нацыянальныя інтарэсы і дабрабыт народа

Тэмы, якія абмяркоўваюцца ў такім фармаце, з удзелам шырокага кола экспертнай супольнасці, заўсёды актуальныя, бо датычацца жыццядзейнасці нашай краіны. Напрыклад, летась у Любанскім райвыканкаме комплексна ўзнімалася пытанне практычнага прымянення заканадаўства, рэалізацыі мерапрыемстваў у галіне меліярацыі зямель і іх эфектыўнага выкарыстання. У гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна на разгляд выносілася пытанне ўстойлівага развіцця рэгіёнаў на аснове стварэння імпартазамяшчальных і кааперацыйных вытворчасцяў, актыўнага выкарыстання механізмаў іх фінансавай падтрымкі.


Тэма чарговага выязнога пасяджэння экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, якое прайшло на базе Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, — «Дэмаграфічная бяспека ў Рэспубліцы Беларусь: тэндэнцыі, выклікі, перспектывы» — таксама носіць практычны аспект. 

Ад водпуску па доглядзе дзіцяці да бясплатных падручнікаў

Як звярнула ўвагу Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА, гарантаванне дэмаграфічнай бяспекі з’яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця любой дзяржавы. Яна падкрэсліла, што ў Беларусі пытанні дэмаграфічнай палітыкі, уключаючы развіццё чалавечага капіталу, падтрымку сям’і, абарону мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы.

У гэтай сувязі спікер нагадала выступленне Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 31 сакавіка 2023 года, у якім Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Каб моцна стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, мусіць быць больш, значна больш. Гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава робіць шмат, каб гэту ўмову забяспечыць». 

Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021–2025 гады прадугледжаны мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя, павелічэнне нараджальнасці і чакаемай працягласці жыцця, фарміраванне здаровага ладу жыцця, арыентацыю выхаваўчага і адукацыйнага працэсу на сямейныя каштоўнасці і павышэнне прэстыжу шматдзетнай сям’і, паляпшэнне сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу на тым, што ўмацаванне статусу сям’і і папулярызацыя традыцыйных каштоўнасцяў, падтрымка мацярынства, бацькоўства і дзяцінства з’яўляецца непарушным нацыянальным прыярытэтам Беларусі. 

«Па даных сацыялагічнага даследавання па пытаннях фарміравання сям’і, стабільнасці сямейных адносін і нараджальнасці ў зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў, большасць жыхароў нашай краіны лічаць, што няма нічога найважнейшага за мацярынства і бацькоўства, а сярэднестатыстычны беларус марыць аб сям’і з двума-трыма дзецьмі, — адзначыла Наталля Качанава. — Тое, што хатні ачаг важны для нашых людзей, пацвярджае і апошні перапіс насельніцтва. Сёння двое малышоў ёсць у кожнай трэцяй сям’і. Амаль на 70 % стала больш шматдзетных сем’яў — іх у нас цяпер больш за 123 тысячы, з іх 80% — з трыма дзецьмі».

Захаванне традыцыйных каштоўнасцяў: заканадаўчыя механізмы і папулярызацыя 

Дзякуючы прынцыповай палітыцы, замацаванай на ўзроўні Канстытуцыі, Беларусь адстойвае традыцыйныя каштоўнасці. «Іх умацаванне і папулярызацыя заўсёды былі і застаюцца ў ліку ключавых напрамкаў заканатворчай дзейнасці Савета Рэспублікі, — канстатавала спікер. — Зыходзячы ў тым ліку з гэтых пазіцый, былі прыняты новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі, якая ўзмацняе выхаваўчы кампанент, Закон „Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі“, змяненні ў Закон „Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі“, якія пашыраюць магчымасці ўдзелу моладзі ў грамадска значнай дзейнасці».

З мэтай удасканалення заканадаўства, якое рэгулюе пытанні шлюбных і сямейных адносін, дзяржаўнай абароны дзяцей і сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна неабароненым становішчы, летась былі прыняты законы «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін» і «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей», а таксама ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на прадаўжэнне праграмы сямейнага капіталу да 2030 года і пашырэнне магчымасцяў датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

Савет Рэспублікі актыўна ўцягнуты і ў работу па пытаннях захавання і памнажэння сямейных каштоўнасцяў. Праведзены выязныя пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі па пытаннях фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму ў студэнцтва, па тэме грамадска-дзяржаўнага партнёрства ў вырашэнні праблем п’янства і алкагалізму, тэматычныя круглыя сталы. Два гады запар арганізуецца і праводзіцца «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава» — сумесная ініцыятыва Савета Рэспублікі і Беларускай праваслаўнай царквы, прысвечаная ўмацаванню статусу сям’і і папулярызацыі традыцыйных каштоўнасцяў.

«Жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць» 

Разам з тым тэндэнцыі апошніх гадоў, як заўважыла Наталля Качанава, указваюць на рызыкі, якія захоўваюцца ў дэмаграфічнай сферы. «Гэта характэрна для ўсіх развітых краін, — дадала яна. — Сярод іх — зніжэнне нараджальнасці, старэнне насельніцтва, міграцыйныя працэсы, рост колькасці траўматызму і смяротнасці ад няшчасных выпадкаў, змяненне структуры каштоўнасных арыенціраў. Калі мы гаворым аб насельніцтве нашай краіны, аб яго колькасці, то ў першую чаргу мы звяртаем увагу на пытанні павышэння ўзроўню нараджальнасці, стварэння сям’і, захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Для насельніцтва Рэспублікі Беларусь характэрны высокі ўзровень свядомага планавання сям’і і нараджэння дзяцей. У той жа час каля трэці сем’яў не рэалізуе свае рэпрадуктыўныя функцыі ў поўнай меры». 

Па яе словах, гэта звязана са змяненнем жыццёвых прыярытэтаў маладых людзей. Як правіла, яны адкладаюць стварэнне сям’і і нараджэнне дзяцей, засяродзіўшыся на кар’еры і самарэалізацыі. «Усё часцей нашы маладыя жанчыны становяцца маці ў больш познім узросце, што негатыўна адбіваецца на колькасці нованароджаных, — дадала спікер. — Сярэдні ўзрост мацярынства і бацькоўства ў Рэспубліцы Беларусь пастаянна павялічваецца. У 2024 годзе ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці склаў 27 гадоў».

Старшыня Савета Рэспублікі засяродзіла ўвагу на адным з выклікаў, які навязваецца звонку, — навамоднай субкультуры «чайлдфры», сутнасць якой складаецца ў свядомым нежаданні нараджаць і выхоўваць дзяцей. «Як гаворыць наш Прэзідэнт, парадыгму такога мыслення трэба мяняць, — нагадала спікер. — Ёсць рэчы, якія маладыя людзі проста не могуць зразумець у сілу свайго ўзросту. Але мы, старэйшае пакаленне, можам і павінны своечасова патлумачыць, што жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць. Любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай і культурнай прасторы недапушчальная».

«Моцная сям’я — у далейшым моцная краіна»

Не менш важнымі, па словах Наталлі Качанавай, з’яўляюцца пытанні павелічэння працягласці жыцця насельніцтва, зніжэння ўзроўню смяротнасці і інваліднасці, захавання і ўмацавання рэпрадуктыўнага здароўя мужчын і жанчын, даступнасці і якасці аказання медыцынскіх паслуг.

«За гады суверэнітэту нашай краіны ў сістэме аховы здароўя зроблена вельмі шмат, — канстатавала Старшыня Савета Рэспублікі. — Гэта і ахоп установамі аховы здароўя, і створаныя скрынінгавыя і рэабілітацыйныя цэнтры, якія дазваляюць выяўляць захворванні на ранніх стадыях, і ўкараненне ў арганізацыях аховы здароўя новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі, лячэнні і рэабілітацыі захворванняў, — канкрэтызавала яна. — Але спыняцца на дасягнутым ні ў якім разе нельга».

Спікер падкрэсліла, што ў цэнтры дзяржаўнай палітыкі нашай краіны быў, ёсць і будзе чалавек. «Сёння дзяржавай зроблены шырокі шэраг мер па паляпшэнні сітуацыі ў дэмаграфічнай сферы: ад арганізацыйна-фінансавых да асветніцкіх, — адзначыла Наталля Качанава. — Разам з тым гэта пытанне працягвае заставацца ў зоне павышанай увагі і патрабуе пастаяннай выпрацоўкі новых рашэнняў, накіраваных на стабілізацыю і паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, павышэнне нараджальнасці, умацаванне інстытута сям’і і шлюбу, бо моцная сям’я — гэта ў далейшым моцная краіна».

Рэзюмуючы, Наталля Качанава падкрэсліла, што ў пытанні паляпшэння сітуацыі ў першую чаргу, неабходна звярнуць увагу на зладжанасць дзеянняў па забеспячэнні дэмаграфічнай бяспекі ўсіх удзельнікаў, задзейнічаных у рашэнні дадзенай задачы. «Прадстаўнікам выканаўчай і заканадаўчай галін улады, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзянам як ніколі трэба дзейнічаць разам, — канкрэтызавала спікер. — Толькі разам мы зможам захаваць і прымножыць непарушныя пастулаты беларускай дзяржавы, дзе на чале ўсяго — нацыянальныя інтарэсы і дабрабыт народа».

З дакладамі па тэме пасяджэння экспертна-кансультатыўнага савета выступілі міністры аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, кіраўнік Цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда. 

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю