Футбалісту «Рэала» Вінісіусу трэба будзе раскашэліцца на новую саўну. Старая ж згарэла пры пажары, які здарыўся ў доме футбаліста «Рэала» ў прыгарадзе Мадрыда. Пажарныя аператыўна прыбылі на месца, але памяшканне, размешчанае ў падвале дома, выгарэла. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Адной з магчымых прычын узгарання магла стаць няспраўнасць электраправодкі ў саўне.
Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні заспела Вінісіуса ў Бразіліі, дзе ён знаходзіцца ў зборнай сваёй краіны. Натуральна, гэта выклікала ў яго засмучэнне, але галоўнае, як заўважыў гулец, ніхто не пацярпеў. Пры гэтым дым пранік да другога паверха.