На тэрыторыі руін Ліцзяган, што ў павеце Лісянь горада Чандэ (правінцыя Хунань, Цэнтральны Кітай) былі выяўлены два старажытныя рысавыя палі перыяду культуры Пэнтаўшань, якія сведчаць аб тым, што старажытныя людзі пачалі вырошчваць тут рыс больш за 8000 гадоў таму. Аб гэтым паведамілі ў правінцыйным даследчым інстытуце культурных рэліквій і археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтая знаходка археолагаў на 2000 год апярэджвае з’яўленне першых рысавых палёў у сярэднім цячэнні ракі Янцзы. Раней у тым жа павеце Лісянь, на месцы руін Чэнтаўшань былі знойдзены рысавыя палі, узрост якіх складае 6500 гадоў. Апошняе адкрыццё раскрывае паходжанне самых ранніх з вядомых старажытных рысавых палёў у сярэднім цячэнні ракі Янцзы. Яно дае новыя археалагічныя доказы зараджэння рысаводства ў гэтым рэгіёне і раскрывае асаблівасці вырошчвання рысу ў старажытнасці.