Top.Mail.Ru

У правінцыі Хунань трыснёг стаў драйверам развіцця

У правінцыі Хунань, што ў Цэнтральным Кітаі, звычайны трыснёг стаў крыніцай росквіту для цэлага рэгіёна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтая культура, якая расце вакол возера Дунцінху, раней выкарыстоўвалася як сыравіна для папяровай прамысловасці. Аднак пасля закрыцця цэлюлозна-папяровых заводаў у рамках праграмы аховы ракі Янцзы, шырокія зараснікі трыснёга здаваліся бескарыснымі. Але мясцовыя ўлады і вучоныя знайшлі інавацыйныя спосабы яго выкарыстання.

Адным з прарываў стала вырошчванне грыбоў на трысняговым субстраце. У вёсцы Фусін былі пабудаваны сучасныя цяплічныя комплексы, дзе вырошчваюцца некалькі відаў грыбоў. «Уявіце сабе — гэтыя грыбы літаральна сілкуюцца трыснягом!», — з усмешкай тлумачыць фермер Хэ Цзюнь. Паводле яго слоў, з аднаго му (667 кв. м) можна атрымаць даход у 40 тысяч юаняў.

Паралельна развіваецца і перапрацоўка маладых пабегаў трыснёга. Мясцовая кампанія «Бода цяньнэн» наладзіла вытворчасць шырокага асартыменту прадукцыі — ад цукерак да напояў і карысных снэкаў. «Попыт перавышае прапанову, — кажа заснавальнік кампаніі Ян Гашунь, — гадавы абарот набліжаецца да 100 мільёнаў юаняў». Гадавая магутнасць перапрацоўкі маладых пабегаў трыснёга ў горадзе Юаньцзяне складае 25 тысяч тон. Па стане на канец мінулага года агульны кошт адпаведнай прадукцыі дасягнуў каля 3,2 млрд. юаняў.

Навуковыя распрацоўкі адкрылі і іншыя перспектывы выкарыстання трыснёга. Агратэхналагічная кампанія «Аньхуаньвэй» вырабляе з яго прэбіётыкі для здаровага харчавання, лігнін для керамічнай прамысловасці і кампаненты для натрыевых акумулятараў. Гадавы аб’ём выпускаемай прадукцыі кампаніі ацэньваецца ў 300 млн. юаняў.

Трысняговыя зараснікі сталі не толькі прамысловай базай, але і турыстычнай славутасцю — мясцовыя жыхары адкрываюць гасцявыя дамы, дзе турысты могуць пакаштаваць дэлікатэсы з маладых пабегаў трыснёга і палюбавацца маляўнічымі відамі возера.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю