Top.Mail.Ru

У правінцыі Ганьсу завершана будаўніцтва сістэмы сейсмічнага маніторынгу

У пячорным комплексе Майцзішань.



Гроты Майцзішань у правінцыі Ганьсу з'яўляюцца аднымі з чатырох найбуйнейшых пячорных комплексаў Кітая. Днямі тут была ўведзена ў эксплуатацыю найбуйнейшая ў краіне сістэма маніторынгу сейсмічнай актыўнасці, якая забяспечвае абарону культурных рэліквій у выпадку землятрасенняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Майцзішань называюць “усходняй галерэяй скульптур”. Унікальная форма скалы, якая нагадвае стог пшаніцы, уяўляе сабой не толькі мастацкі цуд, але і па-сейсмічнаму ўразлівы ўчастак. Як растлумачыў старшы інжынер Інфармацыйнага цэнтра Сейсмалагічнага ўпраўлення правінцыі Ганьсу Чжоў Вэйдун, новая комплексная сістэма маніторынгу пячорнага комплексу была створана на аснове больш як 200 існуючых сейсмічных станцый у радыусе 100 кіламетраў вакол гротаў Майцзішань і 6 дадатковых станцый моцнага руху, устаноўленых непасрэдна на скальным масіве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю