У Полацку ўстанавілі першыя веласвятлафоры, паведамляе БелТА.
Веласвятлафоры ўстаноўлены на скрыжаванні вуліц Камуністычная і Гогаля, а таксама па вуліцы Кастрычніцкай у раёне аўтобуснага прыпынку «Алімпіец». Прылады дазваляюць веласіпедыстам і карыстальнікам СПМ перасякаць дарогу без спешвання. Прынцып работы звычайны: калі на веласвятлафоры гарыць зялёны сігнал, то веласіпедыст або вадзіцель СПМ можа перасякаць праезную частку, не спешваючыся.
Устаноўка святлафораў — працяг работы па ўдасканаленні інфраструктуры для веласіпедыстаў і карыстальнікаў СПМ.
Але нават на скрыжаваннях, абсталяваных спецыяльнымі прыладамі, ДАІ заклікае ўсіх быць уважлівымі і асцярожнымі, а таксама рэкамендуе дарослым нагадаць гэтыя правілы дзецям.