Top.Mail.Ru
406

У пірамідзе Хеопса знайшлі таемны калідор

Навукоўцы з Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта абследавалі самую буйную з Вялікіх пірамід Гізы — піраміду Хеопса. Яны выявілі прыкметы, якія сведчаць аб наяўнасці схаванага праходу пад абліцоўкай, паведамляе БелТА.



Навукоўцы засяродзіліся на паўночным баку піраміды. Яны ўжылі метад электратамаграфіі, які дазваляе «зазірнуць» пад сцены, не пашкоджваючы іх. Вынікі паказалі, што пад каменнымі блокамі таўшчынёй 0,85 м хаваецца пустая поласць. Яе шырыня і вышыня складаюць па 2,5 м. Даўжыня калідора — больш за 2 м. 

Па словах навукоўцаў, калідор пачынаецца пад каменнымі плітамі, складзенымі ў форме літары V. Яны размешчаны за сем метраў над уваходам і за 20 м над паверхняй зямлі, паведамляе Scientific Reports.

Раней схаваныя анамаліі выявілі ў пірамідзе Мікерына. На думку даследчыкаў, яны могуць паказваць на скрыты праход у збудаванне. Але муміі фараона ўнутры няма — яна была страчаная шмат гадоў таму. Карабель, які вывозіў цела фараона ў Еўропу, пацярпеў крушэнне і затануў разам з грузам.

Іншае даследаванне паказала, што пад пірамідамі могуць знаходзіцца схаваныя збудаванні. Яны значна старэйшыя за піраміды, пабудаваныя 4,5 тыс. гадоў таму. Некаторыя структуры хаваюцца на глыбіні 600 м пад паверхняй.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю