Top.Mail.Ru

У першую хвіліну 2026 года ў сям'і з Сянно нарадзілася шостае дзіця

У сям’і з Сянно ў першую хвіліну 2026 года нарадзілася шостае дзіця, паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.


Год беларускай жанчыны пачаўся ў сістэме аховы здароўя з прыемных навін.

У 00.01 у Віцебскім абласным радзільным доме нарадзілася дзяўчынка. Яе вага — 3 кг 700 г, рост — 53 см. Гэта шостае дзіця ў сям’і з Сянно. 

«Роды тэрміновыя, самаадвольныя. Дзякуючы зладжаным дзеянням медперсаналу малая нарадзілася без цяжкасцяў - 8/9 па шкале Апгар», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У першую хвіліну Новага года з’явіліся на свет яшчэ два дзіцяці. У Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме № 2 нарадзілася дзяўчынка вагой 3 кг 575 г і ростам 53 см. 

А ў Лідскай ЦРБ нарадзілася малая вагой 3 кг 500 г і ростам 54 см. Гэта трэцяе дзіця ў сям’і.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю