Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі, прадстаўнікі якога ўзялі ўдзел у пасяджэнні.
— Мы разглядаем Банк развіцця ШАС як унікальную структуру, якая не будзе дубліраваць ужо існуючыя міжнародныя фінансавыя інстытуты, стане надзейнай крыніцай фінансавання ўзаемавыгадных эканамічных праектаў у рэгіёне ШАС, а таксама захавае апалітычнасць і незалежнасць у прыняцці рашэнняў, — адзначыў намеснік міністра фінансаў Павел Лемех.
Падчас першага пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі канцэпцыю стварэння банка, механізмы ўзаемадзеяння бакоў, графік і план далейшых крокаў.
Бакі дамовіліся, што работа па стварэнні Банка развіцця ШАС будзе завершана да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у 2027 годзе, а штаб-кватэра Банка развіцця ШАС адкрые свае дзверы ў пачатку 2028 года.