Top.Mail.Ru

У Пекіне адзначаюць 100-годдзе музея Гугун

На выставе прадстаўлены сотні культурных рэліквій.

Cёлета музей Гугун адзначае 100-годдзе з дня заснавання. З гэтай нагоды ў будынку Бааюньлоу працуе выстава «Сто гадоў захавання спадчыны: ад Забароненага горада да музея Гугун», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Да канца года экспазіцыя будзе адкрыта для наведвальнікаў у выставачнай зале Умэнь. Выстава падзелена на тры раздзелы, на якіх прадстаўлены сотні культурных рэліквій. Шматаспектна раскрываюцца выдатныя характарыстыкі кітайскай цывілізацыі: бесперапыннасць, наватарства, адзінства, інклюзіўнасць і міралюбнасць, усебакова дэманструецца працэс развіцця Гугуна.

Варта мець на ўвазе, што ўваход на выставу ажыццяўляецца па папярэднім запісе, без асобнага продажу квіткоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю