У жыхаркі сталіцы прапала пудзіла кракадзіла. Гэты незвычайны сувенір 91-гадовая жанчына прывезла з Кубы больш за 40 гадоў таму, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Па словах пенсіянеркі, рэптылія каштавала каля 3 000 рублёў.
Падазраванага ў крадзяжы затрымалі. Ім аказаўся 43-гадовы прыяцель сына пацярпелай. Пакуль пажылая жанчына была на лецішчы, мужчыны разам распівалі алкагольныя напоі ў яе дома. Пазней гаспадар кватэры заснуў, а яго сябар забраў пудзіла кракадзіла і прадаў выпадковаму прахожаму ўсяго за 100 рублёў. Грошы злодзей выдаткаваў на асабістыя патрэбы.
Праваахоўнікі вярнулі кракадзіла ўладальніцы. Расследаванне па факце крадзяжу працягваецца.
Фота з Telegram-канала "Міліцыя Мінска».