Top.Mail.Ru
350

У панядзелак ноччу холадна

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 30 чэрвеня надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па паўночна-ўсходняй палове адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы.


Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, удзень на большай частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 8 да 13 °C, максімальная днём ад 18 да 24 °C.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю