Мерапрыемства пройдзе пад сустаршынствам намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзіма Іпатава і першага намесніка Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Івана Мельнікава.
На пасяджэнні будуць разгледжаны канцэптуальныя пытанні падрыхтоўкі і правядзення форуму, які плануецца правесці ў чэрвені 2026 года ў г. Брэсце ў адпаведнасці з Планам-графікам работы Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі на 2026 год.
Акрамя таго, будуць абмеркаваны ход падрыхтоўкі пленарнага пасяджэння і секцый, якія пройдуць у рамках мерапрыемства, парадак удзелу замежных прадстаўнікоў, а таксама шэраг арганізацыйных пытанняў.
Першы Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» прайшоў у Валгаградзе 28 — 30 красавіка 2025 года.
Ініцыятарам форуму, прымеркаванага да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выступіў Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі.
Меркаванні, выказаныя ўдзельнікамі форуму, адлюстраваны ў Заяве Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях абароны гістарычнай праўды, захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў, прынятай на шэсцьдзесят восьмай сесіі Парламенцкага Сходу Саюза.