Top.Mail.Ru
295

У Оршы згарэлі чатыры гандлёвыя павільёны на рынку

Гандлёвыя павільёны гарэлі ў Оршы, паведамілі БелТА ў МНС.



Паведамленне аб пажары на базарнай плошчы па вуліцы Народнай паступіла сёння ў 13:45. Пажар ліквідавалі ратавальнікі. Ніхто не пацярпеў. 

Агнём пашкоджаныя чатыры павільёны, яшчэ ў шасці закурана маёмасць. На месцы пажару працавала восем адзінак тэхнікі.

Абставіны здарэння высвятляюцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю