Сотні чалавек сабраліся на Таймс-сквер у Нью-Ёрку на пратэст супраць ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля ў Іране, перадае БелТА.
На акцыі гучаць лозунгі «рукі прэч ад Ірана» і «перастаньце бамбіць Іран!».
Плакаты — такія ж. Амерыканцы патрабуюць ад уладаў ЗША «прыбраць рукі прэч» ад Ірана і спыніць «бессэнсоўныя войны». Многія прыйшлі са сцягамі Ісламскай Рэспублікі.
"Так, мы шмат у чым можам быць не згодныя, але гэта ж не азначае, што мы павінны іх бамбіць!«,- падзяліўся адзін з актывістаў.
Па стане на 22.30 28 лютага, акцыя сабрала сотні чалавек, праходзіць яна мірна.