Top.Mail.Ru
340

У нямецкім Эсэне вучань з нажом напаў на настаўніцу

Вучань з нажом напаў на настаўніцу ў прафесійным каледжы ў нямецкім горадзе Эсэн (Паўночны Рэйн-Вестфалія), паведамляе БелТА.



Настаўніца атрымала нажавое раненне ў жывот. Нягледзячы на сур’ёзныя траўмы, яе жыццю нічога не пагражае. Жанчыну даставілі ў бальніцу.

Каля каледжа знаходзіцца вялікая колькасць супрацоўнікаў экстранных службаў. Таксама задзейнічаны паліцэйскі верталёт. На месца прыбыў мэр горада. 

Акрамя цяжка пацярпелай настаўніцы, медыцынская дапамога аказваецца і іншым. Прынамсі дзесяць вучняў знаходзяцца ў стане шоку. 

Паводле звестак выдання, нападніку 18 гадоў, ён навучаўся ў каледжы. Незразумела, ці быў ён на занятках або спецыяльна ўвайшоў у клас. Паведамляецца, што ён падышоў да настаўніцы і ўдарыў яе нажом, пасля чаго ўцёк. Неўзабаве пасля злачынства ў паліцыю паступіла паведамленне аб падазроным чалавеку ў парку, прыкладна за некалькі кіламетраў ад каледжа, яго апісанне адпавядала апісанню нападніка. Калі прыбылі супрацоўнікі паліцыі, гэты тып кінуўся з нажом прама на іх, і тыя ўжылі агнястрэльную зброю. 

Падазраваны атрымаў раненні і цяпер знаходзіцца пад наглядам лекараў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю