Марына Васілеўская: «Душа бязмежная, як космас»
«Мяне складана назваць сентыментальнай, але, убачыўшы Зямлю з космасу ўпершыню, я заплакала ад шчасця, ад яе прыгажосці, — прызнаецца Герой Беларусі Марына Васілеўская. — Зямля — гэта само Жыццё, само Каханне, і яна такая далікатная».
Што ўразіла Марыну ў космасе больш за ўсё? Да чаго прыйшлося абвыкаць у бязважкасці? У чым яна бачыць сваю місію сёння?
Пра гэта і многае іншае вы даведаецеся, прачытаўшы інтэрв'ю з першай беларускай касманаўткай.
5 феерычных вобразаў для навагодняй ночы
Надышоў час прадумаць ваш самы незабыўны вобраз! Ідэальны навагодні ўбор — гэта не проста адзенне, а цэлая гісторыя: ён павінен быць адначасова вытанчаным, святочным і запамінальным. Гатовы здзіўляць?
Тады прыгледзьцеся да пяці натхняльных ансамбляў для самай доўгачаканай вечарынкі: яны па-майстэрску аб'ядноўваюць гламурную святочную класіку з ноткамі дзёрзкай сучаснасці.
Уцяпляемся стыльна
Дызайнеры перасягнулі сябе, прадставіўшы калекцыі, якія прымушаюць з нецярпеннем чакаць халадоў.
Што дадаць у свой гардэроб?
Аб каханні — з іроніяй
Камедыя «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай!» на працягу жыцця некалькіх пакаленняў — абавязковы, неад'емны атрыбут Новага года.
Але пра што ж насамрэч гэта гісторыя? Пра гэта мы вырашылі спытаць у сямейнага псіхолага.
Нюх страцілі?
Аб анасміі актыўна загаварылі ў сувязі з пандэміяй Covіd-19. Страта нюху была адным з галоўных сімптомаў каранавіруснай інфекцыі. У некаторых здольнасць адчуваць пахі не вярнулася дагэтуль.
Чым небяспечная анасмія? Размаўляем з урачом-аталарынголагам ГКБ ім. М. Я. Саўчанка № 4 г. Мінска Аляксандрай Міхневіч.
Моцны арэшак
Менавіта такое ўражанне складаецца пры знаёмстве з галоўным урачом БХМД, «Жанчынай года — 2024» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік», адзінай жанчынай — доктарам навук сярод анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў Беларусі Вольгай Святліцкай. Што яна плануе ажыццявіць у найбуйнейшым экстраным стацыянары краіны? Пра гэта чытайце ў інтэрв'ю з Вольгай Святліцкай.
А яшчэ вы даведаецеся аб тым, што трэба паспець да Каляд, пра што памятаць, рыхтуючы навагодні стол, і ад якіх сытных навагодніх страў раніцай вы ўбачыце «мінус» на вагах.
Заставайцеся з «Алесяй»! З намі цікава!
Вольга Аляксандрава.