Top.Mail.Ru
187

У Новай Зеландыі двух намінантаў на кніжную прэмію выключылі з-за выкарыстання ШІ у афармленні вокладак

Арганізатары новазеландскай прэміі Ockham Book Awards выключылі дзве кнігі са спісу намінантаў пасля ўвядзення новых правілаў выкарыстання штучнага інтэлекту (ШІ), перадае БелТА.



Кнігі двух новазеландскіх аўтараў, Стэфані Джонсан і Элізабэт Смітэр, былі выключаны з разгляду на галоўную літаратурную прэмію краіны, паколькі пры стварэнні дызайну іх вокладак выкарыстоўваўся штучны інтэлект. Кнігі гэтых аўтараў раней былі прадстаўлены на суісканне прэміі ў намінацыі «Найлепшая мастацкая літаратура».

Выдавец абедзвюх кніг Квенцін Уілсан паведаміў, што камітэт па прысуджэнні ўзнагарод унёс папраўкі ў правілы ў жніўні, і да таго часу вокладкі ўсіх кніг, прадстаўленых на прэмію, ужо былі аформлены. «Нядзіўна, што два выдатныя творы, напісаныя паважанымі аўтарамі, аказаліся ўцягнутыя ў гэту праблему, хоць гэта не мае абсалютна ніякага дачынення да іх творчасці», — сказаў ён.

Стэфані Джонсан адзначыла, яна таксама глыбока занепакоеная выкарыстаннем ШІ ў творчых галінах, аднак яна расчаравана гэтым рашэннем. «Я б схлусіла, калі б сказала, што мне не сумна ад таго, што здарылася. Гэта мая 22-я кніга і чацвёрты зборнік апавяданняў. Апавяданні пісаліся на працягу амаль 20 гадоў, так што для мяне гэта вельмі важная кніга», — падзялілася аўтар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю