Top.Mail.Ru

У Ніжагародскай вобласці Расіі затрымалі ката-наркакур’ера

Незвычайнага наркакур’ера заўважылі супрацоўнікі Чырванабакаўскай папраўчай калоніі. Парушальнікам аказаўся кот, паведамляе прэс-служба ГУФСВП Расіі па Ніжагародскай вобласці.


На шыі жывёліны быў самаробны тканкавы ашыйнік са схаванымі ўнутры невядомымі рэчывамі, якія прызначаліся асуджаным. Пухнатага кантрабандыста ўбачыла пільная ахова і перашкодзіла дастаўцы нелегальных рэчываў.

Ката злавілі і акуратна знялі з яго пасылку. У скрутку быў выяўлены парашок зялёнага і белага колераў. Каб вызначыць яго склад, на месца прыбыў кінолаг са спецыяльна натрэніраваным сабакам па мянушцы «Фоксі». Чатырохногі сябар спецыялізуецца на пошуку менавіта наркатычных рэчываў. У выніку, пасля аналізу, экспертыза пацвердзіла наяўнасць наркотыкаў.

Мяркуючы па апублікаваных ведамствам кадрах, кот паводзіў сябе спакойна. Хто яго паслаў — не ўдакладняецца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю