Top.Mail.Ru
180

У Нідэрландах паліцыя застрэліла падлетка, які падазраецца ў крадзяжы веласіпеда

Паліцыя застрэліла 15-гадовага падлетка, які падазраецца ў крадзяжы фэтбайка (веласіпеда на шырокіх колах) у мястэчку Капэле-ан-дэн-Эйсэл пад Ратэрдамам, паведамляе БелТА.



Інцыдэнт адбыўся днём 21 верасня ў адным з рэстаранаў хуткага харчавання ў прысутнасці вялікай колькасці людзей, сярод якіх былі дзеці. Абставіны здарэння на дадзены момант не ўстаноўлены.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, у 15-гадовага падлетка, які падазраецца ў крадзяжы фэтбайка, была з сабой агнястрэльная зброя, якой ён пагражаў. Нягледзячы на неаднаразовыя патрабаванні вартавых парадку кінуць зброю і заставацца на месцы, падлетак праігнараваў іх і паспрабаваў уцячы. Пасля гэтага супрацоўнікі паліцыі зрабілі некалькі стрэлаў.

Пракуратуры трэба будзе ўстанавіць, ці з’яўляецца сапраўднай зброя, якую меў пры сабе застрэлены падлетак.

Акрамя таго, паведамляецца, што за крадзеж фэтбайка былі таксама затрыманы два 15-гадовыя падлеткі з Ратэрдама і Гаўды. Яны знаходзяцца пад вартай.

Па словах прадстаўніка муніцыпалітэта Капэле-ан-дэн-Эйсэла, грамадскасць горада ўзрушаная тым, што адбылося.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю