Top.Mail.Ru

У Непале паводка прывяла да разбурэння жылых дамоў і інфраструктуры, ёсць зніклыя без вестак

У Непале з-за паводкі зніклымі без вестак лічацца чатыры чалавекі. Стыхія разбурыла жылыя дамы і аб’екты інфраструктуры. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Паводка адбылася раніцай 11 кастрычніка ў раёне Горкха, на рацэ Будхі-Гандакі. Моцны паток вады змыў жылыя дамы, два падвесныя пешаходныя і адзін аўтамабільны мост. У выніку разгулу стыхіі былі разбураны будпляцоўка і некаторае абсталяванне праекта гідраэлектрастанцыі «Будхі-Гандакі».

На месцы здарэння цяпер працуюць ратавальнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю