Top.Mail.Ru
106

У некаторых мінчан часова адключаць халодную ваду ў адну з дат — 17, 18, 19, 21 сакавіка

У сталічных спажыўцоў па асобных адрасах у найбліжэйшыя сакавіцкія дні будзе адсутнічаць халоднае водазабеспячэнне на час планавых работ на вонкавых сетках, паведамляе «Минск-Новости».


  1. З 23:00 17 сакавіка да 6:00 наступнага дня без халоднага водазабеспячэння застануцца адрасы: вул. Жудро, 3, 5, 7, 9, 11, 13; вул. Прытыцкага, 48. Тут таксама магчымае пагаршэнне якасці водазабеспячэння ў наступныя двое сутак.
  2. З 9:00 да 18:00 18 сакавіка адключэнне запланавана на вул. Крапоткіна, 84. У гэты час і наступныя двое сутак не выключана пагаршэнне якасці водазабеспячэння ў раёне вул. В. Харужай — Крапоткіна — Старавіленскай.
  3. З 23:00 18 сакавіка да 6:00 19 сакавіка чакаецца адсутнасць халоднага водазабеспячэння па адрасах: вул. Альшэўскага, 37/2, 41; вул. Дняпроўская, 13; вул. Будаўнікоў, 1, 2, 4, 6. У названых будынках на вул. Альшэўскага і на вул. Будаўнікоў — Сядова — Шашэйнай — Дняпроўскай на працягу яшчэ пары дзён могуць быць пытанні да якасці водазабеспячэння.
  4. З 9:00 да 14:00 19 сакавіка ў спажыўцоў на вул. Несцерава, 96, 98, якасць халоднага водазабеспячэння ў гэты час і яшчэ на працягу двух сутак можа пагоршыцца.
  5. З 23:00 19 сакавіка да 6:00 20 сакавіка адключэнне закране вул. Якубоўскага, 34, 38, 42, 44, а магчымае пагаршэнне якасці водазабеспячэння закране вул. Шаранговіча — Якубоўскага — Адзінцова.
  6. З 23:00 21 сакавіка да 3:00 22 сакавіка на вул. Адзінцова, 103, чакаецца адсутнасць халоднага водазабеспячэння. Пагаршэнне яго якасці ў гэты час і наступныя двое сутак магчымае на вул. Прытыцкага — Лабанка — Мазурава — Скрыпнікава.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па нумары +375 17 389-40-31.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю