Платная аўтамабільная стаянка амаль на 1,3 тыс. месц адкрылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля рамонту, піша БелТА.
На аб’екце завершаны будаўнічыя работы. Першаму кліенту ўручылі камплект памятных сувеніраў ад аэрапорта.
«Стаянка разлічана на 1283 машына-месцы. Тут функцыянуе сучасная аўтаматызаваная сістэма кантролю руху і часу захоўвання аўтатранспарту. Разлік і аплата за карыстанне аўтастаянкай праводзіцца ў аўтаматычным рэжыме», — адзначылі ў прэс-службе.
Кошт паслуг за захоўванне аўтамабіляў: першыя 4 гадзіны — Br5, суткі — Br10, кожныя наступныя суткі знаходжання — Br10.
Аплата за стаянку транспартных сродкаў прадугледжана ў аўтаматычных касах, устаноўленых на тэрыторыі аўтастаянкі. Таксама можна аплаціць паслугі з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карты на аўтаматызаваных стойках пункта выезду.
Размешчана аўтастаянка Р3 з левага боку ад будынка аэравакзала. Для доўгатэрміновага захоўвання аўтатранспарту таксама можна скарыстацца аўтастаянкай Р1, кароткачасова пакінуць аўтамабіль можна на аўтастаянцы Р2.
Фота з адкрытых крыніц