Top.Mail.Ru

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла Калядная канферэнцыя

Арганізатарам каляднай сустрэчы выступіла Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-Каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.


Папам Рымскім Францішкам 2025 год быў абвешчаны Юбілейным годам Хрысціянства. З гэтай нагоды прынятае рашэнне аб правядзенні каляднай канферэнцыі «У імя Міру і Дабрабыту». Мерапрыемства арганізуецца сумесна з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і іншых дзяржаўных органаў улады, прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій, дыпламатычных місій, прадпрымальнікі.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак заўважыў, што канферэнцыя — адно мерапрыемстваў, якія павінны спрыяць міжканфесійнаму міру на беларускай зямлі: «Мы сабраліся, каб абмеркаваць ролю, якую адыгрывае ў гісторыі беларускага народа Рымска-Каталіцкая царква. На працягу стагоддзяў гісторыя каталіцтва шчыльна звязана з гісторыяй нашай зямлі. Яна зрабіла значны ўклад у фарміраванне культуры і традыцый беларускага народа».

Перад пачаткам пасяджэння Арцыбіскуп Іосіф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі расказаў, што 2025 год абвешчаны Папам Рымскім Франціакам Юбілейным годам Хрысціянства, у каталіцкім касцёле ён праходзіць пад дэвізам «Пілігрымы надзей»: «Гэта асаблівы год для таго, каб яшчэ больш прыкладаць намаганняў для таго, каб увесь свет жыў у гармоніі і дабрабыце». Таксама канферэнцыя стала і асаблівым падвядзеннем вынікаў работы, і таму адзін з дакладаў знаёміў удзельнікаў з праектамі каталіцкай царквы, накіраванымі на захаванне міру і згоды ў грамадстве, выхаванне падрастаючага пакалення. Так, касцёл шмат увагі прысвячае справе захавання традыцыйнай сям’і і духоўных каштоўнасцяў. Дзякуючы адукацыйным і валанцёрскім праектам моладзь вучыцца адказнасці і служэнню іншым. Касцёл актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных ініцыятывах, аказвае дапамогу самым уразлівым пластам насельніцтва. Асаблівую ролю ў гэтай справе адыгрывае арганізацыя «Карытас». Яе праграмы накіраваны на падтрымку маламаёмасных сем’яў , адзінокіх састарэлых, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. «Карытас» не толькі аказвае матэрыяльную дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання, медыкаментаў і адзення, але і арганізуе кансультацыйныя цэнтры, праграмы рэабілітацыі, дапамагае ў адукацыі дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, развіцці сацыяльных прадпрыемстваў.

Невыпадкова ў канферэнцыі ўзялі удзел кіраўнікі розных канфесій. Абмен вопытам, сумесныя праекты, круглыя сталы — ужо сталі добрай практыкай ў нашай краіне. Гэта, на думку удзельнікаў каляднай сустрэчы, садзейнічае не толькі развіццю міжканфесійнага дыялогу, але і фарміраванню адзінства грамадства ў цэлым.

Яшчэ адна тэма, узнятая на канферэнцыі, — сацыяльная адказнасць бізнесу, удзел у духоўна-культурным развіцці. Мецэнатства, звязанае з вяртаннем каштоўнасцяў, аднаўленнем і пабудовай храмаў, сёння можа дапаўняцца новымі формамі супрацоўніцтва прадпрымальнікаў з канфесіямі. Напрыклад, гэта можа быць фінансавая падтрымка адукацыйных і сацыяльных праектаў, які рэалізуюцца пры духоўных установах, культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, паломніцкіх паездак, садзейнічанне ў выданні духоўна-маральнай літаратуры, развіцці царкоўных бібліятэк, даследчыцкай дзейнасці па гісторыі рэлігіі. У Год добраўпарадкавання такія ініцыятывы будуць надзвычай запатрабаванымі. 

Як заўважыў Аляксандр Румак, прадпрымальніцтва можа садзейнічаць справе духоўнага адраджэння, развіццю і захаванню духоўных каштоўнасцяў, якія аб’ядноўваюць увесь наш народ. 

  • У рамках канферэнцыі адбылося ўручэнне узнагарод за аднаўленне і будаўніцтва новых святыняў у розных гарадах Беларусі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю