У экспазіцыі — работы пераможцаў аднайменнага конкурсу, які правёў Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Аўтары здымкаў паказваюць, як прырода ўжываецца з гарадской забудовай: дрэвы і кветкі на фоне шкляных фасадаў, птушкі і лебедзі ў межах горада, кроплі расы і тэкстура лісця буйным планам. Ёсць і кадры, дзе сілуэт Нацыянальнай бібліятэкі або жылых комплексаў падкрэслівае суседства чалавека і экасістэмы.
Арганізатары выставы прапануюць зірнуць на сталіцу не проста як на бетон і шкло, а як на жывое асяроддзе, якое патрабуе беражлівай і ўсвядомленай прысутнасці чалавека.