У пачатку лета на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» адкрыецца новы байдарачны маршрут. Пра гэта паведамляе SB.by.
У нацпарку паінфармавалі:
— Аматараў актыўнага адпачынку і першароднай прыроды мы запрашаем на ўнікальны байдарачны маршрут — іх чакае незабыўнае падарожжа па рацэ Нараў, акружанай векавымі лясамі з багатым жывёльным светам. Браніраванне і наведванне маршруту даступна з 1 чэрвеня.
Нараў — рака ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і ў Польшчы. Даўжыня 497 км (у межах Беларусі — 44 км). Правы прыток ракі Заходні Буг. Асноўныя прытокі ў Беларусі: Рудаўка (правы), Тушамлянка, Немяржанка (левыя). Пачынаецца Нараў у вярхоўі канала Скаронаў у Свіслацкім раёне за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Клепачы Пружанскага раёна. У Беларусі працякае па Прыбугскай раўніне па тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».