На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» расце елка з незвычайнай формай ствала, паведамляе SB.by.
У аддзеле аховы лесу і лясной гаспадаркі нацпарка расказалі:
— Звычайна ствол мае цыліндрычную форму. А ў дадзенага дрэва ніжняя частка ствала ў выглядзе кеглі матрошкі.
Дрэву прыкладна 45 гадоў, вышыня складае 22 метры.

У нацпарку таксама адзначылі, што ў Белавежскай пушчы можна ўбачыць і іншых незвычайных прадстаўнікоў флоры: дрэва-трызубец, зрастанне двух дрэў на адлегласці каля метра і інш.