Top.Mail.Ru
151

У МЗС Беларусі заявілі аб гатоўнасці наладжваць прагматычны і раўнапраўны дыялог з ФРГ і ЕС

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з паверанай у справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Катрын аус дэм Зіпен у сувязі з уручэннем арыгіналаў даверчых грамат. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Адбылося абмеркаванне стану і перспектыў развіцця беларуска-германскіх адносін з улікам існуючых міжнародна-палітычных рэалій, актуальнай сітуацыі ў рэгіёне», — расказалі ў МЗС.

Адзначана гатоўнасць беларускага боку да наладжвання прагматычнага і раўнапраўнага дыялогу з ФРГ і ЕС, заснаванага на ўзаемнай павазе і ўліку інтарэсаў бакоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю