Top.Mail.Ru
192

У МЗС Беларусі выказалі спачуванні ў сувязі з ахвярамі пажару на швейцарскім курорце

МЗС Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з чалавечымі ахвярамі пры пажары на гарналыжным курорце Кран-Мантана, паведамляе БелТА.



«Глыбока смуткуем у сувязі з пажарам на швейцарскім гарналыжным курорце Кран-Мантана, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр», — сказалі ў знешнепалітычным ведамстве. 

«Шчыра спачуваем родным і блізкім загінулых і жадаем усім пацярпелым хутчэйшага выздараўлення», — гаворыцца ў заяве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю