Top.Mail.Ru
1546

У МУС абверглі фэйк аб групавым згвалтаванні мінчанкі расійскімі вайскоўцамі

У МУС абверглі фэйк аб групавым згвалтаванні мінчанкі расійскімі вайскоўцамі, паведамляе МУС Беларусі.



«Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС праводзяць праверку для ўстанаўлення асоб, якія распаўсюдзілі фэйкавыя звесткі. «Абстаноўка ў краіне і сталіцы спакойная і знаходзіцца пад кантролем міліцыі», — дадалі ў ведамстве.

У МУС папярэдзілі, што за апублікаванне і распаўсюджванне інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, а таксама за спараджэнне панікі і распальванне міжнацыянальнай варожасці прадугледжана крымінальная адказнасць.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю