Top.Mail.Ru
150

У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі пры галалёдзе

30 студзеня, у многіх раёнах Беларусі захаваецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. У сувязі з гэтым у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях нагадалі аб фактарах небяспекі, паведамляе SB.by.


«Фактары небяспекі: пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, 5–10 метраў за секунду, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра складзе −9... −15 °С, у паўднёвых раёнах прагназуецца 6–8 градусаў ніжэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю