Узвядзенне смеццеперапрацоўчага завода на палігоне «Трасцянецкі» завершана, зараз там выконваюцца пусканаладачныя работы. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар ДВА «Мінскбуд» Аляксандр Церахаў, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
«Гэта сапраўды доўгачаканы аб’ект, — падкрэсліў Аляксандр Церахаў. — Сістэма абыходжання з адходамі ў сталіцы сфарміравана ўжо не першы год. А будаўніцтва такога завода — патрабаванне часу, таму мы вельмі рады, што гэтае прадпрыемства апынулася ў партфелі заказаў нашай арганізацыі. Сёння аб’ект пабудаваны, праводзяцца пусканаладачныя работы».
«Аб’ект дасць магчымасць забяспечыць больш шырокае ўцягненне ў гаспадарчы абарот другасных матэрыяльных рэсурсаў», — адзначыў Аляксандр Церахаў.Па словах генеральнага дырэктара ДВА «Мінскбуд», узвядзенне завода — чарговы крок у экалагічным падыходзе да абыходжання з адходамі ў горадзе. Там прадугледжана выкананне ручнога сартавання на першапачатковым этапе з наступным паўаўтаматычным падзелам другасных матэрыяльных рэсурсаў па відах і, у канчатковым выніку, з вылучэннем RDF-паліва.
Фота: sb.by