Top.Mail.Ru
165

У Мінску затрыманыя кур'еры махляроў, у іх ліку двое замежнікаў

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінска затрымалі двух замежнікаў-кур’ераў тэлефонных аферыстаў, паведамляе БелТА.



Мужчыны 18 і 22 гадоў прыехалі ў Мінск па запрашэнні прыяцеля. І па яго ж прапанове пагадзіліся падзарабіць — дапамагчы пажылым мінчанам «захаваць іх грошы». За такую паслугу абяцалася ўзнагароду. Маладыя людзі выканалі першы заказ: забралі ў ашуканага 66-гадовага мужчыны больш за $21 тыс. Пенсіянер і сам стаў ахвярай махляроў, а гэтыя грошы сабраў у іншых пажылых людзей. Ён думаў, што перадае наяўныя для анулявання аформленых на іх крэдытаў.

Усю суму замежнікі-кур’еры перадалі свайму прыяцелю. А той з’ехаў за мяжу і перастаў выходзіць на сувязь, не заплаціўшы пасрэднікам нічога. Распачата крымінальная справа за махлярства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю