Top.Mail.Ru

У Мінску затрыманая наркакур’ер, канфіскавана 100 г мефедрону

У Мінску з доказамі злачынства затрыманы наркакур’ер, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.



Супрацоўнікі наркакантролю Кастрычніцкага РУУС пры сілавой падтрымцы АМАП ГУУС за незаконны абарот наркотыкаў затрымалі 28-гадовую жыхарку Мінскай вобласці.

Дзяўчына праз сацыяльную сетку знайшла падпрацоўку з абяцаннем высокага заробку. Абмеркаваўшы ўмовы з работадаўцам, пагадзілася ўдзельнічаць у злачыннай дзейнасці. Паколькі дзяўчына пражывала са сваякамі, фасаваць наркотыкі дома яна адмовілася. Замест гэтага, атрымаўшы партыю, фігурантка адразу пачала хаваць закладкі ў лясным масіве па ўказаных каардынатах. Паспела раскласці 8 закладак з 50, пасля чаго была затрыманая.

У яе сумцы і схованках праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі 100 г мефедрону. Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю