Супрацоўнікі наркакантролю сумесна з аператыўнікамі з пагранічнай службы з доказамі злачынства затрымалі 50-гадовага жыхара сталіцы за незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У мужчыны аператыўнікі выявілі і канфіскавалі больш за 400 г марыхуаны. Праваахоўнікі ўстанавілі, што мінчанін па заданні куратараў наркамаркета забіраў буйныя партыі тавару, фасаваў дома, пасля чаго раскладваў наркотык па схованках у сталіцы для іншых кур’ераў і наркаспажыўцоў.
Вядома, што мужчына здымае кватэру ў сталіцы, афіцыйна працуе будаўніком у сталічнай арганізацыі і сам з’яўляецца спажыўцом забароненых рэчываў. Са слоў затрыманага, крымінальную падпрацоўку ён знайшоў у інтэрнэце, на наркамаркет «прапрацаваў» менш за месяц.
Па гэтым факце заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.