На прадпрыемстве праінфармавалі:
— Работы па будаўніцтве новай разваротнай пляцоўкі з узвядзеннем дыспетчарскай станцыі «Кульман» вядуцца каля перасячэння вуліц Кульман, Карастаянавай і Крапоткіна.
Пасля адкрыцця пляцоўкі «Кульман» плануецца рэарганізацыя схем руху шэрагу маршрутаў пасажырскага транспарту.
♦ Рух тралейбусных маршрутаў № 22, 40, 40а ад вуліцы Багдановіча будзе арганізаваны да ДС «Кульман» па вуліцах Кульман, Крапоткіна, Веры Харужай, бульвары Шаўчэнкі, вуліцы Кахоўскай, у зваротным напрамку — па вуліцы Кахоўскай, бульвары Шаўчэнкі, вуліцы Веры Харужай і далей па маршрутах. Такім чынам, па бульвары Шаўчэнкі і вуліцы Кахоўскай рух пасажырскага транспарту будзе адноўлены ў абодвух напрамках.
♦ Рух аўтобусных маршрутаў № 44, 136 будзе арганізаваны да ДС «Кульман» з рухам на ўчастку ад вуліцы Леаніда Бяды па вуліцах Някрасава, Карастаянавай у абодвух напрамках.
♦ Для аўтобусных маршрутаў № 19, 68, 105, 105д, 131 высадка пасажыраў пераносіцца з прыпыначнага пункта «Парк Дружбы Народаў» на ДС «Кульман».
♦ Трасы аўтобусных маршрутаў № 29, 154, тралейбуснага маршруту № 92 будуць часова захаваныя без зменаў.
У ГП «Сталічны транспарт і сувязь» таксама адзначылі, што наступныя змены маршрутаў пасажырскага транспарту па вуліцах Кульман і Карастаянавай, а таксама ў мікрараёне Паўночны Бераг будуць адбывацца з улікам тэрмінаў завяршэння рэканструкцыі вуліцы Карастаянавай, падаўжэння яе да вуліцы Іосіфа Лангбарда і абсталявання новага разваротнага кальца на месцы былой дыспетчарскай станцыі «Карастаянавай».