Top.Mail.Ru
350

У Мінску з доказамі злачынства затрымалі закладніцу псіхатропаў

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю з доказамі злачынства затрымалі 25-гадовую мінчанку, паведамляе БелТА.



Праваахоўнікі высветлілі, што дзяўчына знайшла нелегальную падпрацоўку ў інтэрнэце. Прытрымліваючыся інструкцый куратара, яна забірала расфасаваны на дробныя дозы наркотык і распаўсюджвала яго праз закладкі ў сталічных парках. Па месцы жыхарства мінчанкі і ў схованках аператыўнікі выявілі і канфіскавалі каля 70 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС. 

На наркамаркет мінчанка прапрацавала ўсяго тыдзень. Раней жанчына ў поле зроку праваахоўнікаў не трапляла. 

Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю